Цяпер афіцыйна: Бабіча прызначылі паслом Расіі ў Беларусі

Міхаіл Бабіч прызначаны паслом Расіі ў Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаў Уладзімір Пуцін.
Міхаіл Бабіч нарадзіўся ў 1969 г. у Разані, з 1986 па 1995 год праходзіў вайсковую службу ў ПДВ і КДБ. З лістапада 2002 па люты 2003 года быў старшынёй урада Чачні.

Пасля звальнення ў ліпені 2016 г. пасла Расіі Міхаіла Зурабава быў прызначаны паслом ва Украіне, але Кіеў адмовіўся ўзгадніць яго кандыдатуру.

Апроч таго Бабіч стаў спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з рэспублікай Беларусь.

Раней Міхаіл Бабіч займаў крэсла паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе.

Жанаты, трое дзяцей.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Андрэй зь Віцебска
  • 2018-08-24 10:22:12
Вось і праверка для рэжыму ўнутранай акупацыі на чале з "Адзіным Палітыкам" на дбаньне пра нацыянальныя інтарэсы сваёй ці чужой дзяржавы.
Калі беларусае МЗС адкажа на аґрэман станоўча, то ясна, што чакаць абароны Айчыны ад урадавага войска будзе ня варта. Яны здадуць Беларусь, як украінскя армія здала Крым - без адзінага стрэлу!
То варта нам самім рыхтавацца да абароны Дзяржавы! І гэта складаны маральны выбар для кожнага грамадзяніна!..

Больш цікавага на «Новым Часе»: