ЦВК аб размяшчэнні відэакамер на ўчастках: Не адпавядае патрабаванням заканадаўства

Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі прапанавалі дазволіць устаноўку камер на выбарчых участках за кошт беларусаў, якія выкажуць такое пажаданне. ЦВК прапанову разгледзела і пастанавіла — праект не адпавядае патрабаванням выбарчага заканадаўства, а парадак рэалізацыі цьмяны.
«Усе члены выбарчай камісіі, азнаёміўшыся з прапанаваным вамі праектам пастановы, у якім прадугледжваецца прамая кругласутачная відэатрансляцыя з участкаў галасавання і размяшчэнне уласных відэакамер грамадзян па іх заяўках, выказалі меркаванне аб неадпаведнасці праекта патрабаванням выбарчага заканадаўства і няяснасці парадку практычнай рэалізацыі прапановы», — адзначылі ў ЦВК.

Там таксама адзначаецца, што Выбарчы кодэкс Беларусі не дапускае прыцягнення тэхнічных сродкаў грамадзян для арганізацыі выбараў.

«Абсталяванне ўсіх участкаў для галасавання відэакамерамі з прамой кругласутачнай трансляцыяй патрабуе, як і ўвядзенне любых іншых выбарчых працэдур з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, не толькі прававых, але і інфраструктурных перадумоў, а таксама папярэдняй ацэнкі іх кошту, эфектыўнасці і адпаведнасці патрабаванням інфармацыйнай бяспекі», — гаворыцца ў адказе за подпісам Лідзіі Ярмошынай.

Член Цэнтральнай выбарчай камісіі з правам дарадчага голасу Павел Дзік, які прадстаўляе інтарэсы Святланы Ціханоўскай, які і звярнуўся з праектам у ЦВК, пракаментаваў рашэнне камісіі.

 Хочам адзначыць, што перш чым унесці прапанову ў Цэнтральную камісію, ініцыятыва «Сумленныя людзі» прапрацавала як тэхнічныя, так і прававыя пытанні закупкі. Улічваючы аб'ём заказу, на прапанову адгукнулася адразу некалькі кампаній, якія былі гатовыя працаваць разам, — адзначыў ён.

Дзік падкрэсліў, што згодна з распрацаваным тэхнічным заданнем, закупленыя камеры адпавядалі б усім патрабаванням заканадаўства краіны.

 Што тычыцца ўстаноўкі камер і пакрыцця імі ўсімі участкаў для галасавання, то мы разумелі, што 100% рэалізацыі задуманага ў звышсціснутыя тэрміны — справа практычна невыканальная. Разам з тым мы кіраваліся залатым правілам, што 20% намаганняў прыносяць 80% выніку, таму абсталяваць пераважную большасць участкаў, працуючы ў рэжыме 24/7, было пасільнай задачай, — сказаў сябра ЦВК з правам дарадчага голасу.

— Мы чакалі калі не садзейнічання ад тых, хто сам павінен быў прапанаваць і рэалізаваць усё гэта ва ўмовах пандэміі, то хаця б магчымасці самім забяспечыць празрыстасць выбараў, — дадаў ён.

Нагадаем, 22 ліпеня старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына рэкамендавала скараціць колькасць назіральнікаў на выбарчых участках: у асноўны дзень галасавання да пяці чалавек, у дадатковыя — да трох. Прычынай, па яе словах, з'яўляецца складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне. Прапанова Ярмошынай было прынята аднагалосна.

28 ліпеня ініцыятыва «Сумленныя людзі» звярнулася з прапановай у ЦВК абсталяваць некаторыя выбарчыя ўчасткі камерамі, з дапамогай якіх будзе весціся трансляцыя падліку галасоў і працы на іх камісіі ў інтэрнэце ў рэальным часе. У выпадку, калі камера будзе ўсталяваная на ўчастку, то там не будуць знаходзіцца назіральнікі, за выключэннем міжнародных назіральнікаў, дэпутатаў і давераных асобаў кандыдатаў у прэзідэнты.

Камеры прапаноўвалася ўсталяваць за кошт беларусаў, якія звернуцца з заявамі ва ўчастковыя камісіі.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: