ЦВК будзе прымаць звароты грамадзян толькі па пошце. Выключэнне — кандыдаты ў прэзідэнты і іх прадстаўнікі

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі адказала на шматлікія звароты са скаргамі на адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.



Цэнтральная камісія, спасылаючыся на палажэнні часткі пятай артыкула 68-1 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, адказала, што права на абскарджанне адмоваў у рэгістрацыі ёсць толькі ў асобаў, якія вылучаліся кандыдатамі ў Прэзідэнты. То-бок, у іншых такога права няма.

"Як вынікае з публічных заяў прадстаўнікоў Бабарыкі і Цапкалы, яны маюць намер падаць адпаведныя скаргі ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь. Адносна патрабавання аб звароце Цэнтральнай камісіі з заявай у следчыя органы аб змене меры стрымання асобам, якіх праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычнымі зняволенымі, паведамляем, што Цэнтральная камісія не ўпаўнаважана заканадаўствам умешвацца ў дзейнасць праваахоўных органаў. У адпаведнасці з артыкулам 3 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь” паўнамоцтвы Следчага камітэта ажыццяўляюцца незалежна ад дзейнасці іншых дзяржаўных органаў", — заяўляе ЦВК.

Нагадаем, напрацягу дня 15 ліпеня да ўваходу ў будынак Цэнтральнай выбарчай камісіі стаяла чарга з людзей, якія прыйшлі падаць скаргу на нерэгістрацыю альтэрнатыўных вылучэнцаў. Паведамлялася, што ў чарзе знаходзілася больш за 2000 чалавек, а сама яна расцягнулася не меней, чым кіламетр. А ўвечары пачаліся затрыманні. Па інфармацыі Праваабарончага цэнтра "Вясна", 15 ліпеня ў Мінску было затрымана не менш 25 чалавек.

Таксама Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі вырашыла ад 16 ліпеня прымаць звароты грамадзянаў толькі па пошце. Выключэнне зрабілі толькі для кандыдатаў у прэзыдэнты, іхных давераных асобаў і фінансавых прадстаўнікоў. Пры тым звесткі пра рэгістрацыйныя нумары скаргаў заяўнікам даваць не будуць — «не прадугледжана». Адказы на масавыя звароты «ідэнтычнага складу» паабяцалі публікаваць на сайце ЦВК.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: