ЦВК зацвердзіў вынікі выбараў

Цэнтрвыбаркам Беларусі зацвердзіў сёння канчатковыя вынікі выбараў прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.



Афмцыйныя вынікі выбараў такія:

За Сяргея Гайдукевіча прагаласавала 201 945 выбаршчыкаў (3,3 працэнта), Таццяна Караткевіч набрала 271 426 галасоў (4,44 працэнта), Аляксандр Лукашэнка — 5 102 478 галасоў (83,47 працэнта), Мікалай Улаховіч — 102 131 (1,67 працэнта).

Супраць усіх кандыдатаў прагаласавала амаль 386,2 тыс. чалавек, а каля 48,8 тыс. бюлетэняў прызнаны несапраўднымі.

У спісы выбаршчыкаў было ўнесена больш як 7 млн чалавек. Пры гэтым у дзень выбараў спісы адкарэкціраваны ў бок павелічэння (плюс каля 16,7 тыс. чалавек).

У галасаванні прынялі ўдзел амаль 6,1 млн чалавек (87,22 працэнта), у тым ліку ў датэрміновым больш як 2,5 млн. На ўчасткі ў дзень выбараў прыйшлі больш як 3,1 млн выбаршчыкаў

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!