Цыганкоў: Калі будуць працягвацца рэпрэсіі — то ўсім прэтэндэнтам варта зняцца з выбараў

Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Віталь Цыганкоў прапануе пакінуць Лукашэнку ў выбарчым бюлетэні ў адзіноце, альбо з фэйкавую кандыдатамі. Тады ўсім будзе відавочна, што перамога дзеючага кіраўніка дзяржавы — пірава.
«Калі ўлада будзе працягваць сілавы варыянт, калі будуць працягвацца затрыманні і рэпрэсіі — то ўсім прэтэндэнтам варта задумацца пра варыянт калектыўнага зняцця сваіх кандыдатур», — піша Віталь Цыганкоў ў Фэйсбуку.

На думку палітаглядальніка, «пэўным пераломным момантам (акрамя характару і маштабу рэпрэсіяў) стане этап фармавання выбарчых камісій».

«Цяпер, асабліва ў камандзе Бабарыка, робіцца на гэта пэўная стаўка, тысячы добрых і шчырых людзей, якія раней не прымалі ўдзел у беларускай палітыцы, будуць спрабаваць трапіць у гэтыя камісіі. Не буду даваць свой прагноз), але калі ўсе яны, высокаадукаваныя, прафесійныя, не з'яўляючыся сябрамі апазіцыйных партый, туды не трапяць — магчыма, ім стане больш зразумела аб характары спецаперацыі пад назвай «выбары».

І тады з'явіцца больш аргументаў пакінуць Лукашэнку сам-насам, змагацца з самім сабой у гэтай аперацыі. Ну альбо з кандыдатам Кісель або з кандыдатам Чэрэчнем, альбо з Дзмітрыевым. Для ўсіх, нават для прыхільнікаў Лукашэнкі, будзе ясна, што гэта несапраўдная «перамога», — піша Цыганкоў.

Як мяркуе эксперт, такая сітуацыя створыць для ўлады «зусім іншы ўзровень пагрозы», а не «абстрактны байкот на канапе».

«Прыйсці ў кампанію, набраць 10 тысяч у каманду, сабраць 200-300 тысяч подпісаў, і ўжо адсюль, з пазіцыі сілы, пагражаць здыманнем, спрабаваць рэальна ўплываць на сітуацыю», — лічыць Цыганкоў.

Прэзідэнцкія выбары адбудуцца ў Беларусі 9 жніўня.

Паводле udf.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: