Чаму Сі Цзіньпін тэлефанаваў Лукашэнку?

Увечары ў панядзелак упершыню пасля 9 жніўня 2020 года Лукашэнка змог пагаварыць з Сі Цзіньпінам — па тэлефоне. Размова доўжылася 45 хвілін, але яе агучаныя вынікі складі тры радкі ў афіцыйных паведамленнях.


Паводле тых самых паведамленняў, кіраўнікі Кітая і Беларусі абмеркавалі covid-19, нейкае новае пагадненне пра партнёрства, кітайскія інвестыцыі ў Беларусь і праект «Вялікі камень».

«Пул першага» напісаў, што размова доўжылася 45 хвілін і была «добрай і цёплай». Аднак тэлеграм-канал Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў лічыць, што Кітай незадаволены дзеяннямі беларускіх уладаў.

«Галоўная праблема беларуска-кітайскіх адносін заключаецца ў тым, што Мінск не выканаў ніводнага з узятых на сябе абяцанняў (а некаторыя дамоўленасці нават парушыў) па выніках візіту Сі Цзіньпіна ў Беларусь у маі 2015 года.

З іншага боку, стратэгічныя памылкі беларускіх уладаў у сукупнасці з умяшаннем Крамля ва ўнутраныя справы Беларусі, што прывяло да доўгайграючага палітычнага крызісу, паставілі пад пагрозу рэалізацыю ініцыятывы “Пояс і шлях” у Беларусі, уключаючы развіццё флагманскага праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку “Вялікі камень”», — лічаць у Цэнтры.

Палітычны крызіс у Беларусі і яго знешнепалітычныя наступствы ў выглядзе санкцый з боку Захаду падрываюць планы Кітая па выкарыстанні нашай краіны ў якасці індустрыяльны хабу з выхадам на еўрапейскі рынак.

Сярод нявыкананых дамоўленасцяў з боку Мінска Цэнтр стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў называе заканчэнне ўступленне Беларусі ў СГА, заключэнне пагадненняў «новага пакалення» з Еўрасаюзам, нармалізацыю адносін з краінамі Захаду і іншае.

«Ва ўмовах цяперашняга палітычнага крызісу рэалізацыя кітайска-беларускіх дамоўленасцяў ад 2015 года практычна немагчымая да яго развязання, уключаючы поўную нармалізацыю і паглыбленне стасункаў з Захадам і працу над уласнымі памылкамі. Апошняе ж патрабуе глыбокай кадравай чысткі і збавення ад тых кадраў у дзяржаўным апараце, якія замест таго, каб з Беларусі зрабіць індустрыяльны хаб, вырашылі ператварыць яе ў адзін вялікі канцэнтрацыйны лагер у цэнтры Еўропы», — піша телеграм-канал Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: