Чарговая барацьба з «экстрэмізмам». Пад прыцэлам — беларуская літаратура

На Славаміра Адамовіча складзены пратакол паводле арт 17.11КаАП РБ. Гэтым разам за апавяданне «Ніколі не пытайся адкуль я» у «Новым Часе» (у літаратурным дадатку) ад 24 снежня 2010 года.

“Экспертная камісія” ў заключэнні №92 ад 18 красавіка 2019 года выявіла ў апавяданні прыкметы “экстрэмізму”. У пратаколе таксама напісана, што нібыта гэта заключэнне накіравана на электронную скрыню рэдакцыі. (заўв. - Ніякага заключэння рэдакцыя не атрымлівала).

Як паведаміў сам Славамір Адамовіч на сваёй старонцы ў фб, заключэнне было зроблена на падставе пісьма Пухавіцкага РАУС ад 04.04.2019, і падпісанае 8 асобамі. У пратаколе таксама паведамляецца, што справа Адамовіча накіраваная ў суд.

Пакуль ніякіх афіцыйных папер “Новы Час” не атрымаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!