ЦВК: Лукашэнка папярэдне набраў 80,23%

ЦВК назваў папярэднія вынікі выбараў прэзідэнта Беларусі. Паводле афіцыйных даных, Аляксандр Лукашэнка набраў 80,23%.
Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY


Папярэдне за Святлану Ціханоўскую прагаласавалі 9,9%, за Ганну Канапацкую — 1,68%, Андрэя Дзмітрыева — 1,04%, Сяргея Чэрачня — 1,13%, супраць усіх — 6,02%.

Лідзія Ярмошына таксама паведаміла, што папярэднія вынікі "літаральна атрымліваліся ў ручным рэжыме праз тое, што Цэнтральная камісія, у скрайней меры, я з аналітыкам, нас было толькі двое, у гадзіну ночы былі эвакуяваны з Дома ўрада. Таму мы не прымалі вынікі. Мы прынялі іх толькі зараз, літаральна напярэдадне гэтага брыфінга".

Па папярэдніх даных ЦВК, удзел у выбарах прынялі 5 798 908 чалавек, альбо 84,23% выбаршчыкаў, уключаных у спісы.

Паводле belta.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: