Часопіс Time уключыў Святлану Ціханоўскую ў спіс 100 маладых глабальных лідараў

Тэкст пра Ціханоўскую напісаў Хуан Гуайда.
Часопіс Time уключыў Святлану Ціханоўскую ў спіс 100 маладых глабальных лідараў.

Тэкст пра Ціханоўскую напісаў Хуан Гуайда — старшыня Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы, які знаходзіцца ў падобным з Ціханоўскай статусе абранага лідара, але сутыкнуўся з супрацівам самаабвешчанага «кіраўніка» Венесуэлы і лаяльнай яму групоўкі.

«Святлана Ціханоўская — прыклад стойкасці і годнасці для ўсіх нас, хто змагаецца за дэмакратыю ў свеце. Цвёрдая мэта Ціханоўскай, як галасы беларускай апазіцыі, складаецца ў тым, каб яе краіна правяла свабодныя, справядлівыя і празрыстыя выбары, усе палітычныя зняволеныя былі вызваленыя, а тыя, хто з'ехаў, маглі вярнуцца. Яе перадвыбарчая кампанія 2020 году супраць Аляксандра Лукашэнкі — самага даўняга лідара ў Еўропе — выклікала падтрымку па ўсёй Беларусі, паколькі грамадзяне патрабавалі, каб улада змянілася. Калі Лукашэнка абвясціў сябе пераможцам на выбарах, народ Беларусі выйшаў на вуліцы. Дзясяткі тысяч пратэставалі супраць рэжыму, натхнёныя зацятасцю, адвагай і мужнасцю Ціханоўскай. У Беларусі народ ўстаў на шлях дэмакратыі, і гэты шлях можа скончыцца толькі свабодай».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: