«Чым больш нас будзе, тым грамчэй будзе гучаць наш голас»

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай наконт маючых адбыцца ў нашай краіне выбараў.

«У Беларусі пачалася парламенцкая кампанія. Улады разлічваюць правесці яе па сваім сцэнары — без удзелу рэальных праціўнікаў дыктатара і без сумленнага падліку галасоў. Нас зноў паспрабуюць пазбавіць права выбару.

Наша мэта — рэалізаваць свой сцэнар. Менавіта таму актывісты «Еўрапейскай Беларусі» возьмуць удзел у парламенцкай кампаніі», — гаворыцца ў заяве.

Як паведамляецца, выбарчая кампанія «Еўрапейскай Беларусі» будзе грунтавацца на трох асноўных момантах:

- адстаўка дыктатара, правядзенне свабодных выбараў і змена ўлады на ўсіх узроўнях;
- забеспячэнне годнай працы для беларусаў на радзіме;
- закрыццё АЭС у Астраўцы.

«Мы ўдзельнічаем у кампаніі, каб абараніць сваю свабоду і стварыць нармальную еўрапейскую краіну, каб вярнуць нам нашу дзяржаву. Гэтага мы можам дамагчыся толькі разам.

Галоўная задача на сённяшні дзень — стварэнне ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты, збор подпісаў і рэгістрацыя кандыдатаў у акруговых выбарчых камісіях. Чым больш нас будзе, тым грамчэй будзе гучаць наш голас», — адзначаюць аўтары заявы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: