Да фотакора НЧ прыходзлі з вобшукам. Пры гэтым кажуць што яна сведка па справе

Сёння па месцы прапіскі нашага фотакора Ірыны Арэхоўскай у кватэру яе мамы прайшлі з вобшукам.
Ірына Арэхоўская. Фота Васіля Русецкага/society/704727.html

Ірына Арэхоўская. Фота Васіля Русецкага/society/704727.html



Маме Ірыны сказалі, што дзяўчына праходзіць сведкам па артыкуле Крымінальнага кодэкса аб масавых беспарадках — гэта арт. Пры гэтым 11 жніўня Ірыну падчас працы фотакарэспандэнтам падстрэлілі гумавай куляй, з гэтай нагоды яна напісала заяву ў СК.

Адбылося гэта ў раёне станцыі метро "Спартыўная". На Ірыне ў той момант была сінія камізэлька з надпісам "Прэса". 14 жніўня Ірына звярнулася ў 6-ю бальніцу, дзе зафіксавалі сляды ад кулі, пасля чаго ёй патэлефанавалі з Фрунзенскага РУУС: маўляў, не хацелі б вы напісаць заяву на амапаўца, які вас параніў? Ірына напісала заяву 17 жніўня.

Пасля падачы заявы Ірына атрымлівала толькі паведамленне аб тым, што праверка па яе справе працягваецца. І вось 19 кастрычніка прыйшлі з вобшукам.

Следчы паведаміў адвакатцы Ірыны, што пакуль яна праходзіць як "сведка".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: