«Дармаедаў» абавяжуць плаціць больш па паслугах ЖКГ

Сумны момант расплаты за беспрацоўе ўжо блізка. Праз аплату паслуг арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі будуць выконваць дэкрэт аб дармаедах. Спісы па беспрацоўных занеслі ў адмысловую базу. Тэставая версія існуе, праз месяц – будзе рабочая, піша Белсат.


Калі ты беспрацоўны, рукі будзеш мыць хутчэй, радзей гатаваць ежу і сядзець упоцемку. Магчыма, што ўжо са студзеня давядзецца аплочваць камунальныя выдаткі паводле поўнага дзяржаўнага тарыфу.

Дзевяць месяцаў спатрэбілася адмысловым камісіям на стварэнне «Базы не занятага ў эканоміцы працаздольнага насельніцтва». Выдаткі на распрацоўку базы аб прыбытках – BR 1,175 мільёнаў рублёў. Міністэрства працы рапартавала, што спробная версія базы гатовая.

«Гэта вар’яцтва. Няма прыкладу нідзе ў свеце каб складалі такія базы і казалі, што гэта дзеля вырашэння праблемы занятасці і наладжвання сацыяльнай справядлівасці. Ніякаю сацыяльнаю справядлівасцю тут не пахне», – абураецца Аляксандр Ярашук, кіраўнік прафсаюзу РЭП.

Перад сезонам лоўлі беспрацоўных Нацыянальны статыстычны камітэт адышоў ад ранейшага метаду падліку. Атрымалася, што ажно каля пяці адсоткаў насельніцтва – патэнцыйныя штрафнікі. У снежні кожны грамадзянін зможа праверыць, ці трапіў у іх лік. Пакаранне праз квартплату закране кожнага працаздольнага, які быў заняты менш чым 183 дні на год і не скарыстаўся з прапановаў ад «Камісіі спрыяння занятасці».

Першая версія дэкрэту аб дармаедах прадугледжвала штрафы за беспрацоўе памерам 20 базавых велічыняў. Летась пратэсты тысячаў абураных грамадзянаў па ўсёй краіны прымусілі адмяніць стары дэкрэт, але замест яго ўжо напрыканцы студзеня паўстаў новы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-11-03 12:18:03
Гэта фальшыўка, вырабленая ў Польшчы.
  • Anatol Starkou
  • 2018-11-03 12:56:26
Тлумачу для асобна адаронных б-ч-б змагароў:
Па нашым Асноўным законе ўсе людзі роўныя. Адсюль не можа быць для лодыря или б-ч-б фрилансера адзін кошт за ЖКГ, а для звычайнага закона паслухмянага грамадзяніна іншы.
  • Anatol Starkou
  • 2018-11-03 22:19:47
На этот мой коммент от 2018-11-03 12:56:26 в фб НЧ отреагировал один из б-ч-б змагароў вот так: "Дятел проснулся, блин."

А это мой ответ ему: "Не отвлекай. Я сейчас пишу заявление о приеме в Малады Фронт. Людзі кажуць там шмат маладых бел-чырвона-белых змагароў, якія падпісалі паперы аб супрацоўніцтве з КДБ РБ. Дык я хачу спачатку ў МФ уступіць, а потым у іх узяць рэкамендацыю ў Кантору. Не отвлекай."

Каждый из б-ч-б предателей Беларуси и белорусского народа, кто также будет реагіровать на моі комменты, с этой минуты будет получать от меня подобный ответ. Я вам не Зяпон-дэзерцір. Я навучу вас Радзіму любіць, змагары.

Больш цікавага на «Новым Часе»: