«...Дастае дакумент, падобны да пашпарта» — вясёлыя выбары ў Мікашэвічах

Назіральнік са стажам Анатоль Прышчык назірае за выбарамі на ўчастку №54 у Мікашэвічах. Гэта выбарчая камісія з прадпрыемства «Граніт», дзе балатуецца дырэктар гэтага самага прадпрыемства.

Выбары ў Мікашэвічах пройдуць «як заўсёды», парушэнні адбываюцца кожны дзень, упэўнены Анатоль Прышчык:

— Прыйшоў выбаршчык, села каля камісіі. Размаўлялі. Пасля чалец камісіі дастае нейкі дакумент, падобны да пашпарта, падае гэтаму выбарцу. Жанчына прагаласавала і пайшла пасядзела зноў з чальцом камісіі. Я запытаў, чаму яна там знаходзіцца. Гэтая жанчына ўстае і сыходзіць. Я падышоў да яе і папрасіў паказаць дакумент, які яна прад’яўляла. І яна мне адказвае, што ў яе яго няма. На ўчорашні дзень 85 чалавек прыпісана.

Паводле Анатоля Прышчыка, пакой, дзе захоўваюцца скрынка для доўгатэрміновага назірання і бюлетэні, сталі апячатваць толькі пасля скаргі. Адкуль і як выносіцца скрынка раніцай – назіральнік не бачыць. У залу для галасавання яго пускаюць толькі тады, калі скрынка вынесеная.


Паводле Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: