Дэкларацыя Высокага Прадстаўніка ад імя Еўрапейскага саюза з нагоды так званай «інаўгурацыі» Аляксандра Лукашэнкі

Еўрапейскі Саюз выказаў сваю пазіцыю і пераглядае адносіны з Беларуссю. Вось тэкст Дэкларацыі:

"Спасылаючыся на Дэкларацыю Высокага Прадстаўніка ад імя Еўрапейскага саюза ад 11 верасня, ЕС зноў паўтарае, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 9 жніўня не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Еўрапейскі саюз не прызнае іх сфальсіфікаваныя вынікі. Сыходзячы з гэтага, так званая «інаўгурацыя» 23 верасня 2020 года і новы мандат, на які прэтэндуе Аляксандр Лукашэнка, пазбаўлены якой-небудзь дэмакратычнай легітымнасці.

Гэта «інаўгурацыя» прама супярэчыць волі значнай часткі насельніцтва Беларусі, выяўленай у шматлікіх, беспрэцэдэнтных і мірных пратэстах пасля выбараў, і служыць толькі далейшаму паглыбленню палітычнага крызісу ў Беларусі.

"Пазіцыя Еўрапейскага саюза ясная: грамадзяне Беларусі заслугоўваюць права быць прадстаўленымі тымі, каго яны свабодна абяруць у выніку новых, інклюзіўных, празрыстых і вартых даверу выбараў.

Мы ўражаны і крануты мужнасцю беларускага народа, які працягвае праводзіць мірныя дэманстрацыі ў абарону дэмакратыі і сваіх фундаментальных правоў, нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі з боку беларускіх уладаў. Мы салідарныя з ім і цалкам падтрымліваем яго дэмакратычнае права абіраць свайго прэзідэнта з дапамогай новых свабодных і справядлівых выбараў пад наглядам БДІПЧ АБСЕ.

Мы пацвярджаем, што чакаем ад беларускіх уладаў неадкладнай адмовы ад любых далейшых рэпрэсій і гвалту, накіраваных супраць беларускага народа, і неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх затрыманых, у тым ліку палітычных зняволеных.

ЕС па-ранейшаму перакананы ў тым, што інклюзіўны нацыянальны дыялог і пазітыўная рэакцыя на патрабаванне беларускага народа аб правядзенні новых выбараў з’яўляецца адзіным шляхам наперад у пошуку выхаду з сур'ёзнага палітычнага крызісу ў Беларусі, які забяспечвае павагу жаданняў беларускага народа.

У кантэксце бягучай сітуацыі ЕС пераглядае свае адносіны з Беларуссю".


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: