Дэлегацыі Сейма Рэспублікі Польшча знаходзіцца ў Беларусі

Заўтра прадстаўнікі дэлегацыі ўскладуць вянкі да месца пакарання смерцю і пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.


Чальцы польска-беларускай парламенцкай групы знаходзяцца з візітам у Беларусі 11-13 красавіка. У аўторак дэпутаты сустрэліся з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляславам Пірштуком, парламентарыямі і прадстаўнікамі беларускіх палякаў.

Мы хочам дыялогу з Мінскам, але ў перамовах мы падкрэсліваем, што правы польскай нацыянальнай меншасці — гэта для нас справа першараднага значэння — падкрэсліў пасля сустрэчы дэпутат Адам Андрушкевіч, сустаршыня Польска-беларускай парламенцкай групы. Акрамя яго, у склад дэлегацыі ўваходзяць дэпутаты Аркадыюш Мулярчык і Пётр Згажэльскі.

— Мы павінны працягваць дыялог з беларускай дзяржавай, таму што адсутнасць дыялогу — гэта менш магчымасцей для таго, каб займацца справамі палякаў на Беларусі. Таму падчас перамоў у парламенце мы закраналі тэмы планаваных змен у беларускім Кодэксе аб адукацыі і сітуацыі польскіх школ — сказаў Андрушкевіч падчас сустрэчы з прадстаўнікамі колаў польскай нацыянальнай меншасці ў аўторак вечарам у Мінску. Як ён патлумачыў, Польшча занепакоена планаванымі зменамі ў беларускім Кодэксе аб адукацыі, якія прадугледжваюць увядзенне ў школах нацыянальных меншасцей абазковага вывучэння многіх прадметаў на беларускай або рускай мовах. У чацвер польскія дэпутаты маюць намер закрануць гэтыя пытанні ў размове з намеснікам міністра адукацыі Раісай Сідарэнка, адказнай за Кодэкс аб адукацыі.

Андрушкевіч адзначыў, што польская дзяржава вельмі добра ставіцца да беларускай меншасці, якая колькасна значна меншая, чым польская на Беларусі: “Яна мае доступ да беларускіх школ, а польская дзяржава фінансуе шматлікія беларускія арганізацыі”. Дэпутат Згажэльскі ў сваю чаргу адзначыў, што няма сіметрыі, калі гаворка ідзе аб адносінах дзяржавы да меншасцей у абедзвюх краінах: “Беларусы ў Польшчы, напрыклад, маюць доступ да ўласных СМІ, тэлебачання, радыё, друку, а ў Беларусі гэтага няма. Мы казалі аб гэтым вельмі рашуча”.

Польскія дэпутаты негатыўна ацанілі падзеі апошніх тыдняў на Беларусі. Гаворка ідзе аб масавых затрыманнях і адміністрацыйных працэсах удзельнікаў грамадзянскіх пратэстаў. “Польскаму боку залежыць на тым, каб на Беларусі не было палітычных вязняў. Гэта той стан, які для нас найбольш пажаданы, і зыходны пункт для далейшых перамоў”, — сказаў дэпутат Андрушкевіч.

Падчас перамоў у парламенце закраналіся таксама тэмы, звязаныя з эканомікай, адукацыйным і культурным супрацоўніцтвам. Андрушкевіч казаў, што польска-беларуская група павінна сустракацца часцей і працаваць таксама ў рабочых падгрупах, адказных за канкрэтныя сферы супрацоўніцтва. Згажэльскі прапанаваў беларусам пашырыць пяцідзённы бязвізавы рэжым, які дзейнічае з восені ў Гродна і на Аўгустоўскім канале, на прыгранічны Брэст.

Візіт польскіх парламентарыяў у Беларусь працягнецца да 13 красавіка. У сераду члены дэлегацыі адправіліся ў Навагрудак і Ліду, дзе запланаваны сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых улад і візіты на мясцовыя прадпрыемствы. Парламентарыі наведаюць таксама Мірскі замак, Дом-музей Адама Міцкевіча і Лідскі замак. На чацвер запланаваны сустрэча з прадстаўнікамі незалежных колаў і ўскладанне вянкоў да магіл ахвяр масавых сталінскіх рэпрэсій у Курапатах на ўскрайку Мінска.

minsk.msz.gov.pl



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: