Дэпутат Бундэстага папрасіла беларускага суддзю — «рэпрэсіўнага рэкардсмена» аб сумленным судзе, а той звярнуўся ў міліцыю

Дэпутат Бундэстага Германіі Табеа Росснер звярнулася да суддзі «рэпрэсіўнага рэкардсмена» Максіма Трусевіча з просьбай правесці справядлівы і законны судовы працэс па справе палітвязня Аляксея Караткова. Трусевіч накіраваў яе ліст у міліцыю, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Табеа Росснер. Фото: gruene-bundestag.de

Табеа Росснер. Фото: gruene-bundestag.de

Росснер напісала: «Паважаны Максім Леанідавіч Трусевіч, Паважаны суд! Я б хацела звярнуцца да вас з заклікам правесці справядлівы судовы працэс з захаваннем законнасці. Прымаючы пад увагу палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе свабоду сходаў (артыкул 35) і свабоду меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне (артыкул 33), я перакананая, што спадар Караткоў не можа быць пакараны за рэалізацыю гэтых правоў. Імкненне да дэмакратыі ніякім чынам не павінна карацца.

Я таксама прашу вас улічыць той факт, што спадар Караткоў ужо сем месяцаў утрымліваецца ў зняволенні, што не можа быць праігнаравана пры вынясенні прысуду. Калі тэрмін зняволення Аляксея Караткова будзе падоўжаны, то ён павінен быць умоўным. Нельга дапусціць, каб спадар Караткоў і далей знаходзіўся ў месцах пазбаўлення волі. Я спадзяюся на справядлівы прысуд суда, які не будзе палітычна матываваным».

У адказ Трусевіч, адзін з лідэраў сярод беларускіх суддзяў па колькасці вынесеных прысудаў у дачыненні да адміністрацыйна затрыманых па палітычных матывах, адправіў ліст Росснер ў міліцыю «бо яно «мае прыкметы ўмяшання ў працу суда».

Аляксей Краткоў — CEO MakeML. Ён абвінавачваецца па частцы першай артыкула 342 і частцы другой артыкула 293 КК — гэта значыць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Хлопца вінавацяць у тым, што 9 жніўня ў раёне вуліцы Мельнікайтэ, а таксама на скрыжаванні з праспектам Машэрава Караткоў разам з групай людзей парушылі правілы дарожнага руху, выйшлі на праезную частку, скандавалі лозунгі, што прывяло да перабояў у працы грамадскага транспарту. Караткоў не прызнаў віну ні па адным з эпізодаў.


Паводле КУКУ

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: