Дэпутатка Мінгарсавета просіць адмяніць рашэнне «аб навядзенні ўзорнага парадку» ў раёнах горада

Дэпутат Мінгарсавета Вольга Цесакова адправіла зварот на імя старшыні Мінгарсавета Андрэя Бугрова, у якім прасіла прызнаць несапраўдным пастанову Мінгарсавета «Аб зацвярджэнні комплексу дадатковых мерапрыемстваў». Нагадаем, гэтым дакументам у ліку іншага зацверджаны спіс тэрыторый, на якіх будуць наводзіць «узорны парадак».

Вольга Цесакова


Вольга Цесакова з’яўляецца дэпутатам Мінгарсавета па Дзяржынскай акрузе і самым маладым дэпутатам Мінгарсавета. Пасля выбараў яна асудзіла гвалт, а таксама вырашыла скласці паўнамоцтвы, але пакуль гэта справа зацягнулася. Вольга Цесакова аб’яднала свае намаганні з дэпутатам Мінгарсавета Паўлам Бачарнікавым, які днямі таксама адправіў зварот на імя старшыні Мінгарсавета, піша TUT.BY.

Вольга піша, што 18 лістапада прайшла пазачарговая сесія Мінгарсавета, на якой і прынялі пастанову «Аб зацвярджэнні комплексу дадатковых мерапрыемстваў». Удакладнены парадак дня даслалі дэпутатам ўвечары 17 лістапада. Аднак на самой сесіі дэпутатам далі ў друкаваным выглядзе зменены парадак, з унясеннем на разгляд дадатковага праекта рашэння, якое раней нідзе не фігуравала і не разглядалася на пасяджэнні профільнай камісіі.

Але згодна з рэгламентам Савета, праекты рашэнняў павінны дасылаць дэпутатам мінімум за пяць дзён да сесіі, піша Вольга Цесакова. Акрамя таго, праекты рашэнняў павінны быць узгоднены профільнымі камісіямі Мінгарсавета. Паводле звестак Цесаковай, гэтыя ўмовы выкананыя не былі.

«На падставе вышэйпададзенага прашу прызнаць несапраўдным рашэнне Мінгарсавета ад 18.11.2020 “Аб зацвярджэнні комплексу дадатковых мерапрыемстваў” у сувязі з неправамоцнасцю яго прыняцця», — піша дэпутатка.

Па словах Цесаковай «у сувязі з грубым парушэннем Рэгламенту Савета і паспешнасцю прыняцця праекта рашэння ўзнікаюць пэўныя сумневы ў якасці падрыхтоўкі дадзенага комплексу мерапрыемстваў і іх адпаведнасці дзеючаму заканадаўству, бо асобныя пункты з’яўляюцца прамым парушэннем правоў і свабод грамадзян».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: