Для беларусаў адкрыюць бязвізавы ўезд у ААЭ

Бязвізавы рэжым з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі пачне дзейнічаць даволі хутка.

Фота mfa.gov.by

Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на МЗС Беларусі.

— Пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадам Беларусі і ўрадам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў аб узаемнай адмене візаў для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў падпісалі ў ААЭ 24 чэрвеня. У адпаведнасці з гэтым дакументам грамадзяне нашай краіны атрымаюць магчымасць наведваць ААЭ без візаў, — растлумачылі ў міністэрстве.

Як удакладнілі ў МЗС, пратакол уступіць у сілу праз 30 дзён з моманту яго ратыфікацыі парламентамі дзвюх краін.

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!