Д.Суорц: Беларусь не мае жадання наладжваць адносіны

Першы амбасадар ЗША ў Беларусі выказаўся пра канфлікт паміж Мінскам і Вашынгтонам. Наладжванне беларуска-амерыканскіх адносінаў залежыць ад афіцыйнага Мінску, лічыць першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэйвід Суорц.



Дэйвід Суорц


Цягам апошніх пяці гадоў працягваецца дыпламатычны канфлікт між афіцыйным Мінскам і Вашынгтонам.

У сакавіку 2008 года Беларусь адклікала амбасадара з Вашынгтона, абмежавала колькасць дыпламатычнага корпусу ў ЗША да пяці асобаў і запатрабавала ад ЗША таксама зменшыць дыпламатычнае прадстаўніцтва.

“Перад усім важна адзначыць, што гэты канфлікт узнік не па віне ЗША.(…) Мы былі б шчаслівыя мець нармальныя дыпламатычныя адносіны з Беларуссю на ўзроўні амбасадараў, але мне падаецца, што Беларусь не падае такіх сігналаў і не мае цяпер жадання наладжваць адносіны”, — лічыць першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэйвід Суорц.

З 2006 года ў дачыненні да Беларусі прымяняецца “Акт аб дэмакратыі”, які ўвёў візавыя і эканамічныя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і некаторых беларускіх чыноўнікаў. Сёлета Барак Абама прадоўжыў дзеянне акту аб дэмакратыі на чарговы год.

www.radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: