Двое рабочых БМЗ абвясцілі пра страйк. Ля завода дзяжурыць аўтазак

На Беларускім металургічным заводзе пра страйк абвясцілі двое рабочых. Пра гэта яны паведамілі ў сваім відэазвароце да беларусаў.
Фота з телеграм-канала «Свабодны Жлобін»

Фота з телеграм-канала «Свабодны Жлобін»

Учора ўвечары ў Сеціве з'явіўся ролік з удзелам аператара трубапракатнага цэха Сяргея Анісімава — ён заявіў пра страйк.

У адкрытым лісце на імя генеральнага дырэктара завода Дзмітрыя Корчыка мужчына запатрабаваў падняць зарплату, забяспечыць закупку новага абсталявання ўзамен зношанага, спыніць ціск на працоўных і перашкоды ў арганізацыі незалежнага прафсаюза, аднавіць усіх звольненых, якім па палітычных перакананнях былі не падоўжаныя кантракты.

Акрамя гэтага, Анісімаў просіць гендырэктара данесці да вышэйшага кіраўніцтва краіны пазіцыю працоўнага калектыву, які патрабуе спыніць збіццё мірных грамадзян, вызваліць усіх палітычных зняволеных, прызначыць новыя адкрытыя і сумленныя выбары.

Фота з телеграм-канала «Свабодны Жлобін»

Фота з телеграм-канала «Свабодны Жлобін»


Як стала вядома раніцай у пятніцу, Сяргей Анісімаў ужо звольнены з заводу з фармулёўкай «за невыкананне без паважных прычын сваіх працоўных абавязкаў».

Яго прыкладу рушыў услед і малады слесар-рамонтнік БМЗ Аляксей Аўдзееў.



 Успомніце, як пасля дзявятага чысла страйк на нашым заводзе паўплываў на сітуацыю ў нашым горадзе: спыніліся збіцці, затрыманні, выпусцілі ўсіх зняволеных. Таму я абвяшчаю пра свой страйк. Я не магу больш глядзець, як нашы грамадзяне змагаюцца супраць гэтай сістэмы, а мы іх не падтрымліваем, — сказаў Аўдзееў.

Пасля свайго відэазвароту завадчанін сфатаграфаваўся з бел-чырвона-белым сцягам каля стэлы трубапракатнага цэха.

Як паведамляюць работнікі БМЗ, з раніцы ля завода з'явілася міліцыя і ўжо дзяжурыць аўтазак.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: