«Дзіўна: Беларусь увайшла ў невялікі лік краін, што замахваюцца на суверэнітэт Расіі»

Беларускія чыноўнікі выконваюць запавет Лукашэнкі аб «нашай Расіі».
Такое меркаванне выказаў дырэктар па развіцці кампаніі «Адрыюс» Іван Рак, каментуючы нечаканую заяву расійскага Мінфіна.

Нагадаем, на мінулым тыдні там адзначылі, што прэтэнзіі Беларусі на кампенсацыю страт ад «падатковага манеўру» у расійскім нафтавым сектары абмяжоўваюць суверэннае права РФ на правядзенне ўнутранай палітыкі.

— Дзіўна, але мы ўвайшлі ў абмежаваны лік дзяржаў, якія замахваюцца на суверэнітэт Расіі, — з усмешкай падкрэсліў эканаміст Яраслаў Раманчук у праграме Прымус. — Фантастычная рэч: рускія паслядоўна кажуць: не спадзявайцеся на грошы расійскага бюджэту, гэта наша ўнутранае суверэнная справа, беларусы, не парушайце наш суверэнітэт. Гэта нейкі гратэск? А нашы МЗС, Мінфін, Саўмін, пасол Сямашка працягваюць гнуць сваю лінію. У іх усё роўна нафтадаляры ў вачах.

Іван Рак у адказ на заўвагу адзначыў:

— А чаго здзіўляцца, калі кіраўнік дзяржавы дзесяцігоддзямі кажа: гэта і «наша Расія», гэта і нашы рэсурсы, усё наша. Вертыкаль улады проста вартая яго запаветам.

Пры гэтым дырэктар па развіцці кампаніі «Адрыюс» лічыць, што больш за дзесяць гадоў таму кіраўнік Беларусі зрабіў памылку, прадаўшы рускім «Белтрансгаз», што магло б сёння дапамагчы ў перамовах:

— Памятаеце, Лукашэнка казаў: каму патрэбна была гэтая іржавая труба. Зараз мы назіраем адгалоскі продажу той іржавай трубы.

Іван Рак мяркуе, што беларускую эканоміку чакаюць няпростыя часы — і не толькі з-за скарачэння расійскіх датацый. Ён сказаў, што ў Нямеччыне пачаліся неплацяжы паміж суб’ектамі гаспадарання, а ў Літве банкруцтва перажываюць «даволі сур’ёзныя прадпрыемства».

— У гэтых краінах існуюць сур’ёзныя асцярогі аб пачатку ў 2020 годзе эканамічнага крызісу. Адпаведна не можа не быць схільная рызыкам наша нерэфармаваная эканоміка. Думаю, эканамічныя цяжкасці ў нас пачнуцца дзесьці ў лютым наступнага года — і пачнуцца яны ў выглядзе падзення курсу беларускага рубля, — лічыць Іван Рак.

Паводле Салідарнасці

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!