Дзядку ў шпіталь не дазволілі перадаць нават зубной шчоткі

Бацька былога палітвязня Аляксандр Дзядок змог на некалькі хвілін патрапіць да сына.
Анархісты на Дне Волі

Анархісты на Дне Волі



Пра гэта піша сайт Белсата.

«Мікола быў дастаўлены ў шпіталь з ЦІП, у яго пачаўся моцны боль у галаве, таму што яго збілі пры затрыманні», — распавядае бацька Мікалая журналістам адразу пасля візіта ў шпіталь.

Хуткую выклікала лекар ізалятара. У шпіталі хуткай дапамогі яго агледзелі, зрабілі МРТ і паставілі дыягназ: страсенне мазгоў і ўдар мяккіх тканак галавы.

«Ёсць сляды пабояў, кровападцёк пад левым вокам, выглядае худым, бледным, не вельмі добра. Але нас амаль не пусцілі да яго, мы зашлі і вельмі коратка пагаварылі. У палаце яго ахоўваюць два міліцыянты – маёр і сяржант. Нам жорстка забаранілі хоць што яму перадаць, ні зубную шчотку, ні бялізну, ні ежу. Сказалі, што ўсе перадачы праз ЦІП. То бок, пакуль ён туды не вернецца, нічога перадаць яму нельга.  З боку міліцыянтаў вельмі жорсткае, непрыязнае стаўленне», — кажа Аляксандр Мікалаевіч.

Цяпер Мікалай знаходзіцца пад адміністрацыйным арыштам. На яго састаўлена два пратаколы : за дробнае хуліганства і супраціў міліцыі. Суд адбудзецца, калі хлопца адпусцяць са шпіталя, але калі гэта адбудзецца – невядома. Яго бацьку паразмаўляць з лекарамі не давялося: сёння нядзеля і ў іх выходныя, дзяжурны ж быў на аперацыі.

Анархісцкая суполка «Прамень» у сваім ФБ паведаміла, што Мікола Дзядок заступіўся за паплечнікаў-анархістаў, якіх амапаўцы пачалі збіваць у аўтазаку. Пасля гэтага накінуліся на яго. Паводле словаў відавочцаў, у РУУС яго літаральна выкатвалі нагамі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • татьяна
  • 2017-03-26 17:53:58
Реальный фашизм процветает. Правоохранители! Опомнитесь!

Больш цікавага на «Новым Часе»: