Дзяніс Івашын: «Падрабязнасці справы пакуль не ведаем»

Аўтар расследавання пра Курапаты пракаментаваў факт падачы судовай позвы супраць яго і Новага Часу.
 

Дзяніс Івашын яшчэ не атрымаў на рукі павестку ў суд, піша Радыё Рацыя.

Па-першае, мы мусім яшчэ атрымаць копію гэтага зыску. Паводле нашых меркаванняў, ён мусіць прыйсці ў панядзелак, і тады мы ўжо будзем разумець, што рабіць далей. Таму што яшчэ тэксту не ведаем, толькі прыйшла эссэмэска нашаму галоўнаму рэдактару Аксане Колб, паводле якой выклікаюць 29 жніўня ў Савецкі суд Менска – і рэдакцыю, і мяне асабіста. Вядзецца пра абразу гонару і годнасці і дзелавой рэпутацыі Аркадзія Ізраілевіча.

На думку журналіста, гэта справа можа быць таксама часткай кампаніі ціску на незалежных журналістаў.

Што ўвогуле да гэтай справы, якая дарэчы з’явілася менавіта ў рэчышчы ўзмацнення рэпрэсіяў супраць журналістаў. То-бок можна і пра гэта казаць. Я думаю, гэта не выпадкова. Цалкам мажліва, што гэтая справа – працяг ціску на беларускіх журналістаў з мэтай: каб запалохаць, каб увогуле ніхто нічога не пісаў, і цалкам мажліва, што прымеркавна вось да гэтага. Зразумела, будзем рыхтавацца. Вельмі спадзяюся на падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Журналіст збіраецца працягваць тэму расследванняў па рэстарацыі “Поедзем паедим”, і яны ў бліжэйшыя дні з’явяцца на старонках незалежных СМІ.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!