Дзяніс Садоўскі: АБСЕ выбары не прызнала — пра што размова?

Адказны сакратар аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», адзін з кіраўнікоў кампаніі назірання «Права выбару» Дзяніс Садоўскі адзначае, што выніковая справаздача АБСЕ пра парламенцкія выбары ў Беларусі з’яўляецца даволі ўзважанай і дакладна дэманструе асноўныя факты фальсіфікацый і маніпуляцый з вынікамі выбараў.


«Справаздача паказвае, што патрэбныя сур’ёзныя рэформы выбарчай сістэмы, а таксама рэальныя змены праваўжывальнай практыкі. Краевугольным каменем прызнання выбараў па-ранейшаму застаюцца тры асноўныя этапы, якасць якіх улада з кожным годам толькі больш і больш пагаршае. Гэта прысутнасць у выбарчых камісіях прадстаўнікоў апазіцыі, якіх з кожным годам робіцца ўсё менш. Гэта датэрміновае галасаванне і маніпуляцыя з яўкай падчас дадзенага этапу. А таксама непразрысты падлік галасоў і закрытасць яго ад назіральнікаў», — сказаў Садоўскі bchd.info.

«Такім чынам, можна дакладна засведчыць, што АБСЕ гэтыя выбары не прызнала, а ўлады па-ранейшаму фальсіфікуюць выбары», — падкрэсліў адказны сакратар БХД.

Нагадаем, што сёння Лукашэнка сустрэщся з кіраўнікамі місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі. «Не скажу, што яны нас ужо занадта расчаравалі, але і не асабліва ўзрадавалі», — заявіў беларускі кіраўнік з нагоды справаздачы АБСЕ пра беларускія парламенцкія выбары.

«Думаю, што нам трэба адкрыта і сур'ёзна пагаварыць з вамі на тэму выбараў, але такім чынам, каб не было ў вас залішніх чаканняў у адносінах да Беларусі, а ў нас не было залішніх спадзеваў, — сказаў беларускі кіраўнік. — Нам трэба сумленна і адкрыта сказаць, якім чынам мы будзем дзейнічаць у гэтыя вострыя перыяды перадвыбарчай, выбарчай кампаній, а таксама ў якім кірунку будзем удасканальваць наша заканадаўства па выбарах».

«Думаю, я знайду важкія аргумент-два, якія вас пераканаюць, што ў нас сітуацыя па выбарах не горш, чым у іншых краінах, гэта — па-першае. А па-другое, выбары — гэта вельмі сур'ёзная рэч, і да іх трэба ставіцца вельмі сур'ёзна», — сказаў Лукашэнка.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: