Дзяніс Садоўскі: «Для ўлады галоўны выклік — колькі людзей прыйдзе на выбарчыя участкі»

Каардынатар кампаніі назірання «Права выбару–2016» Дзяніс Садоўскі пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнка «не гнаць людзей на выбары».

 
Дзяніс Садоўскі адзначыў:

— З кожнымі выбарамі адсотак людзей, прагаласаваўшых датэрмінова, расце. З кожным годам усё больш моцна для гэтага выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс. Ужо зараз мы фіксуем у Мінску і іншых гарадах факты прымусу студэнтаў да датэрміновага галасавання. Пра гэта паведамляюць студэнты БДУ, БНТУ і іншых навучальных устаноў. І гэта толькі пачатак першага дня датэрміновага галасавання. Зараз для ўлады галоўны выклік — гэта не як прагаласуюць выбаршчыкі, а колькі прыйдзе людзей на выбарчыя участкі. Таму асабліва крывадушна выглядае яго выказванне аб тым, што “не трэба заганяць, а трэба папрасіць”. Такімі “просьбамі” і будзе забяспечана яўка ў 35–40%, — гаворыць Дзяніс Садоўскі.

Прымус да датэрміновага галасавання можна кваліфікаваць як парушэнне арт. 9.10 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. А калі гэта носіць масавы характар, то гэта крымінальнае злачынства паводле арт.191 КК РБ: перашкода ажыццяўленню грамадзянінам Рэспублікі Беларусь права свабодна абіраць.

Кампанія “Права выбару–2016” таксама зафіксавала масавы загон людзей на датэрміновае галасаванне. Больш за 100 чалавек ужо прагаласавалі на Каліноўскай выбарчай акрузе №108 выбарчага ўчастку №637.


Паводле прэс-службы Кампанія назірання за выбарамі “Права выбару–2016”



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: