Дзяржаўнае інфармагенцтва паведаміла аб 32 затрыманых баевіках пад Мінскам

Сёння ўначы супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі пад Мінскам затрымалі 32 баевіка замежнай прыватнай ваеннай кампаніі, паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва. У КДБ атрымаць каментар не ўдалося.
Якія-небудзь падрабязнасці пакуль не паведамляюцца. Прэс-служба КДБ для каментароў недаступная.

Іншыя сілавыя ведамствы пакуль таксама не камэнтуюць інфармацыю.

«Ніякай інфармацыі ў нас пакуль няма», — паведаміў TUT.BY прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч. Аналагічны адказ мы атрымалі і ў МУС.

Нагадаем, падчас наведвання 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы 24 ліпеня Аляксандр Лукашэнка згадваў прыватныя ваенныя кампаніі.

 Дзяржсакратар правільна сказаў, што ўсякія войны цяпер пачынаюцца з вулічных пратэстаў, дэманстрацыяў, потым майданы. На майдан, калі сваіх няма (у нас замала «майданутых»), іх падцягнуць з боку. Гэта прафесійныя ваенныя, бандыты, якія спецыяльна рыхтуюцца, у асноўным у рамках ПВК па ўсім свеце, і зарабляюць вялікія грошы на правакацыях ў тых ці іншых дзяржавах, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле news.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: