Дзярждэпартамент ЗША прыняў рашэнне забяспечыць Украіну «абарончай зброяй»

Дзярждэпартамент ЗША заявіў пра рашэнне забяспечыць Украіну «узмоцненымі абарончымі магчымасцямі, паведамляе «Радыё Свабода».
Здымак Reuters

Здымак Reuters



Прэсавая-сакратарка Дзяржаўнага дэпартаменту Гэзер Наўэрт сказала, што вайсковая дапамога павінна дапамагчы Украіне «абараніць свой суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць, а таксама прадухіліць далейшую агрэсію».

У заяве не ўказвацца тып зброі. Але CNN і Associated Press спасылаюцца на ананімнага амерыканскага чыноўніка, які паведамляе, што ЗША будзе пастаўляць супрацьтанкавыя ракеты Javelin. Акурат гэтага ўзбраення даўно дамагалася Ўкраіна. На думку ўкраінскай улады, наяўнасць амерыканскіх супрацьтанкавых ракет знізіць напружанасць у адносінах з Крамлём.

Гэзер Наўэрт сказала, што «амерыканская дапамога носіць цалкам абарончы характар, а Ўкраіна «з'яўляецца сувэрэннай дзяржавай і мае права абараняць сябе».

«Злучаныя Штаты па-ранейшаму застаюцца прыхільнікамі мінскіх пагадненьняў як шляху (па ўрэгуляванні канфлікту — РС) ва ўсходняй частцы Ўкраіны», — сказала яна, дадаўшы, што Дзяржаўны дэпартамент не будзе даваць далейшых каментароў па сітуацыі «ў гэты час».

Заява пра ўзбраенне для Ўкраіны з'явілася пасля таго, як Дзяржаўны дэпартамент 21 снежня паведаміў пра ўхваленне ліцэнзіі для набыцця Ўкраінай некаторых відаў лёгкага ўзбраення і стралковай зброі ад вытворцаў ЗША.

Гэтая ліцэнзія ўключае паўаўтаматычную і аўтаматычную агнястрэльную зброю да 50 калібру, баявыя драбавікі, глушыцелі, ваенныя прыцэлы, полымягасільнікі і запасных часткі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!