
«Дадзены грамадзянін сапраўды перасёк дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь 24 жніўня ў пункце пропуску «Новая Гута» ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Прэтэнзій з боку пагранслужбы Беларусі да дадзенай асобы не было», — праінфармаваў Антон Бычкоўскі.
Афіцыйны адказ Дзяржпагранкамітэта на зварот Дзяржпагранслужбы Украіны накіраваны заяўніку.
Нагадаем, на тэрыторыі Беларусі, у Гомелі, быў выкрадзены ўкраінскі журналіст і блогер Павел Грыб. Мяркуецца, што яго гвалтам вывезлі ў Расію. Пра гэта паведаміў яго бацька, Ігар Грыб. Паводле Ігара Грыба, сына вывезлі на тэрыторыю Расіі, дзе яму інкрымінуюць артыкул «тэрарыстычны акт».
У Беларусі выкрадзены ўкраінец, сын удзельніка АТА
Таксама, 28 жніўня амбасада Украіны ў Мінску накіравала ноту ў МЗС Беларусі з мэтай высветліць, дзе знаходзіцца грамадзянін Украіны Паўло Грыб — сын чальца грамадскай рады пры адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы, афіцэра запасу Ігара Грыба.