Дзяржсакратар ЗША наведаў ПВТ і напісаў пра гэта ў Twitter

Майкл Пампеа наведаў ПВТ падчас свайго візіту ў Беларусь 1 лютага. Яго суправаджалі міністр замежных спраў Уладзімір Макей, кіраўнік EPAM Systems Аркадзь Добкін, дырэктар Парку Усевалад Янчэўскі.
Майкл Пампеа ў ПВТ

Майкл Пампеа ў ПВТ

«Натхнёныя тым, што ўбачыў у ПВТ. Выдатны прыклад таго, як Беларусь можа рэалізаваць свой незвычайны патэнцыял росту дальнабачнай эканамічнай палітыкай і разумным рэгуляваннем», — напісаў кіраўнік Дзярждэпу ў сваім Twitter.


На думку Пампеа, на прыкладзе беларускага ПВТ «робіцца зразумела, наколькі эфектыўна амерыканскія інвестыцыі могуць садзейнічаць паляпшэнню дабрабыту ва ўсім свеце».

У Парку высокіх тэхналогій працуюць 62 кампаніі з амерыканскім капіталам. Экспарт праграмнага забеспячэння ў ЗША у 2019 годзе перавысіў 900 млн долараў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: