Дзмітрый Быкаў: «Аляксандр Рыгоравіч ледзь не аплот супраціву «русскому миру»»

На мінулым тыдні расійскі пісьменнік Дзмітрый Быкаў выступіў у Беларусі. Пасля паездкі ён падзяліўся сваімі ўражаннямі адносна стаўлення беларусаў да інтэграцыі з Расіяй. Прыводзім гэты тэкст у перакладзе на беларускую мову.
Дзіўная справа: у Беларусі ніколі не было і ценю варожасці да Расіі, і сам Лукашэнка ўспрымаўся не столькі як увасабленне незалежнасці, колькі як яе праціўнік. Але калі наша ўлада па звычцы «націсне і зламае» — менавіта Лукашэнка стане апорай мясцовай самастойнасці.

Пакуль ён лічыўся апошнім дыктатарам Еўропы, мы маглі на яго азірацца і думаць, што ў нас свабода. Але ў эпоху позняга, пасткрымскага Пуціна
Лукашэнка аказаўся як мінімум перадапошнім дыктатарам, і цяпер — нягледзячы на ​​велізарную колькасць мясцовых забаронаў, на праявы трагікамічнага самадурства і кастраўскі стыль — Аляксандр Рыгоравіч ледзь не аплот супраціву рускаму свету. Вакол яго гатовыя згуртавацца нават апазіцыйныя інтэлігенты — абы не легчы пад Расію і не апынуцца пад Пуціным.

Сённяшняя Расія дамаглася таго, што ад яе чакаюць захавання пуцінскага рэжыму любым коштам: такім коштам уяўляецца альбо сусветная вайна (чаканне якой стала ўстойлівым сюжэтам заходняй журналістыкі), альбо далучэнне любой тэрыторыі, якая дазваляла б Пуціну абвясціць новы тэрытарыяльны статус РФ, змяніць Канстытуцыю, прызначыць сябе царом. Нават калі ён у 2024 годзе ці раней збіраецца пакінуць пасаду, у гэтае ніхто не верыць — ні апазіцыя, ні паплечнікі, ні суседзі.

На мінулым тыдні журналісцкі лёс занес мяне ў Беларусь. Шчыра скажу: ніколі я не бачыў краіну такой спалоханай. Яна не хоча злівацца з намі нават пры ўмове эканамічных ільготаў, нават па крымскім сцэнары, пры ўмове ўпампоўвання ў яе велізарных сум — у якія таксама, дарэчы, ніхто не верыць.

І калі нават зліццё Расіі з рахманай заходняй суседкай, як называў яе Салжаніцын, стане рэальнасцю — цалкам верагодна, што і большасць расіян замест Пуціна захочуць убачыць прэзідэнтам менавіта Бацьку.

Думаю, гэты сцэнар не прыходзіць у галовы тым, хто сёння спрабуе падоўжыць пуцінскае праўленне шляхам перафарматавання Саюзнай дзяржавы. А дарма.

* * *

Матэрыял выйшаў у выданні «Собеседник» №49-2018 пад загалоўкам «Превращение святого Луки».

sobesednik.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: