Дзмітрый Гардон: Заціснуць Лукашэнку можна даволі лёгка

Вядомы ўкраінскі журналіст Дзмітрый Гардон падзяліўся меркаваннем аб варыянтах адхілення Лукашэнкі ад улады.


«Я нікому не жадаю сыходу ў іншы свет. Магу сказаць, што варыянтаў сыходу можа быць некалькі. Варыянт першы і самы відавочны на мой погляд: жорсткая пазіцыя калектыўнага Захаду. Тое, што чэмпіянат свету па хакеі не прайшоў у Беларусі — гэта добра. Але гэтага мала», — сказаў Гардон ютуб-каналу «Краіна для жыцця».

«Эканамічныя санкцыі жорсткія і націск на хворыя кнопкі, у выніку якіх становіцца балюча. У выбары сысці ці заставацца — перамагае выбар сысці. Таму Захад, эканамічныя санкцыі. Дапамога Расіі? Расіі цяпер самой няпроста. Трэба глядзець на геапалітыку з прыходам Байдэна. З выкрыццямі Навальнага Расія можа стаць Беларуссю альбо Украінай. І тут вельмі важна Захаду сказаць сваё слова. Заціснуць Лукашэнку можна вельмі лёгка. Было б жаданне, была б палітычная воля. Калі ў Захаду яна будзе — усё адбудзецца», — лічыць Дзмітрый Гардон.

Нагадаем, што ў часе выбарчай кампаніі 2020 года Дзмітрый Гардон узяў інтэрв’ю ў Лукашэнкі. Вось як пазней ён расказваў аб сваіх уражаннях ад сустрэчы з беларускім палітыкам:

«Для мяне Аляксандр Лукашэнка заўсёды быў гістарычнай асобай. Фігура, якая 26 гадоў у кіраўніцтва краіны, якая бачыла многіх кіраўнікоў сусветных, на вачах у якога развіваліся і Расія, і Украіна. Гэта значыць, чалавек, які вельмі шмат ведае. І я даўно хацеў з ім зрабіць інтэрв’ю».

Паводле яго слоў, ва Украіне адзін час па апытаннях Лукашэнка быў у ліку самых паважаных палітыкаў. Рэйтынг даверу ўкраінцаў яму складаў больш за 60%.

«Ён мяне выдатна сустрэў. Ён быў выключна абаяльны. У нас было выдатнае інтэрв’ю. Ён мне спадабаўся: па-чалавечы абаяльны, цікавы мужык. Разумны, з такімі народнымі прымаўкамі. На развітанне ён мне падарыў і зуброўку прэзідэнцкую, і цукеркі. Увогуле, уражанні былі класныя. І я яму задаў галоўнае пытанне. Калі народ будзе не згодны з выбарамі і выйдзе на вуліцы, вы не будзеце страляць, вы не будзеце душыць гэтыя пратэсты? І ён сказаў: “Ніколі, гэта будзе падарунак нашым ворагам”, — вось даслоўна. І калі ў Беларусі пачалося гэтае пекла, пекла сапраўднае, вось гэта ўжо было страшна. І ад вобразу Лукашэнкі не засталося нічога», — падзяліўся сваімі ўражаннямі Дзмітрый Гардон.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: