Дзмітрый Мезенцаў: затрыманыя ў Беларусі расіяне накіроўваліся транзітам у трэцюю краіну

Дзмітрый Мезенцаў, амбасадар Расіі ў Беларусі, назваў беспадстаўнымі сцвярджэнні пра спробу ўмяшання затрыманых расіян ва ўнутраныя справы Беларусі.

 

Дзмітрый Мезенцаў. Фота Валерый Шарыфулін / ТАСС


Затрыманыя ў Беларусі грамадзяне Расіі рухаліся транзітам праз рэспубліку ў трэцюю краіну. Яны мелі працоўны дагавор з зарэгістраванай у Беларусі камерцыйнай фірмай.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у панядзелак заяве амбасадара РФ у Мінску Дзмітрыя Мезенцава.

"Расіяне, якія прыбылі ў санаторый "Беларусачка" пад Мінскам, былі вымушаныя гэта зрабіць у сувязі з тым, што спазніліся на рэйс з Нацыянальнага аэрапорта сталіцы рэспублікі, яны накіроўваліся транзітам у трэцюю краіну", — адзначыў дыпламат.

Мезенцаў паведаміў, што "грамадзяне РФ мелі намер вылецець з Мінска 25 ліпеня і не планавалі знаходзіцца ў рэспубліцы хоць нейкі працяглы час, а пазней планавалі вярнуцца ў расійскую сталіцу з іншай дзяржавы гэтак жа самалётам, абыходзячы тэрыторыю Беларусі".

Расійскі пасол падкрэсліў, што падставай для прыезду расіян у Беларусь з’явіўся "заключаны кантракт з адной з камерцыйных фірмаў, якая зарэгістраваная тут, у Беларусі, а кожны з расіян, якія прыехалі, меў з гэтым прадпрыемствам заключаны працоўны дагавор".

Амбасадар РФ дадаў, што, верагодна, "расіяне могуць з'яўляцца супрацоўнікамі прыватнага ахоўнага прадпрыемства, якое ў рамках выканання абавязацельстваў па камерцыйным кантракце заклікана забяспечваць ахову энергетычнай інфраструктуры і рэсурсаў за мяжой — зусім не ў Беларусі".

Фота: скрыншот з відэасюжэту БТ


Паводле tass.ru


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: