Дзмітрый Паліенка выйшаў са штрафнога ізалятара, дзе трымаў галадоўку

Сёння Дзмітрый Паліенка выйшаў са штрафнога ізалятара СІЗА-1, дзе трымаў 7-дзённую галадоўку, паведаміў у Фэйсбуку актывіст Вячка Касінер. Паведамляецца, што самаадчуванне Дзмітрыя за гэты час прыкметна пагоршылася.
«Дзмітрый напісаў скаргу на дзеянні адміністрацыі, якая аказвае на яго ціск рознымі спосабамі.

Частка перапіскі не даходзіла ні Дзмітрыю, ні тым, хто падтрымлівае вязня рэжыму ў засценках. У тым ліку, Паліенка спрабаваў паведаміць аб магчымасці заключэння ў ізалятар, аднак толькі па вызваленні сябры і таварышы даведаліся, што Дзіма тыдзень правёў у карцары, абвясціўшы галадоўку, каб абараніць свае права.

Мы лічым, што ва ўмовах пастаяннага ціску і здзекаў з боку адміністрацыі СІЗА-1, жыццё і здароўе Дзмітрыя Паліенкі знаходзіцца пад пагрозай.

Свабода Дзмітрыя - свабода кожнага і кожнай з нас!»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!