Дзмітрый Паўлічэнка: Гараўскі ніколі ў спецпадраздзяленні САХР не служыў

Дзмітрый Паўлічэнка адмаўляе, што САХР меў дачыненне да знікнення Захаранкі, Ганчара і Красоўскага: «Это полный бред какой-то»,— сказаў былы экс-камандзір САХР.

Фота: Беларусь сегодня

Экс-камандзір вайсковай часткі 3214, экс-камандзір САХР Дзмітры Паўлічэнка адказаў у каментары TUT.BY наконт абвінавачванняў у знікненні Захаранкі, Ганчара і Красоўскага. Нагадаем, у рэдакцыю нямецкага выдання Deutsche Welle (DW) звярнуўся Юрый Гараўскі, які сцвярджаў, што быў байцом, і што можа расказаць усё, што яму вядома пра знікненні беларускіх апазіцыйных палітыкаў 20 гадоў таму.

Юры Гараўсакі сцвярджае, што ў складзе САХР 20 гадоў таму ўдзельнічаў у выкраданні і забойстве Захаранкі, Ганчара і Красоўскага. Аднак Дзмітрый Паўлічэнка распавёў, што Гараўскі ніколі ў спецпадраздзяленні пад яго камандаваннем не служыў.

Чытайце таксама:

DW: экс-баец спецатрада МУС Беларусі прызнаўся ў забойствах апазіцыянераў



Пра гэта Дзмітрый Паўлічэнка заявіў у каментары TUT.BY.

— Гараўскі адслужыў паўтара года тэрміновай службы, а потым зганьбіў [ўнутраныя войскі]. Ніякага дачынення да САХР ён не мае. У нас [ў 1998 годзе] адкрыўся штат кантрактнікаў, у яго асаблівага інтэлекту не было, хлопец здаровы, але пэўныя навыкі былі, і ў рукапашным баі, і мы яго ўзялі. Але САХР фарміраваўся ў 1999 годзе. А ён у гэты час, у 1999 годзе, трапіў пад крымінальную адказнасць — займаўся вымагальніцтвам. Яго брала ў распрацоўку Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, затрымліваў «Алмаз» — там усё было сур'ёзна. Таму, калі нейкія падзеі і адбываліся [ў 1999 годзе], да якіх САХР не мае дачынення, ён адбываў пакаранне.

У КДБ на Гараўскага ёсць дасье. Ён ніякага дачынення да САХР не мае, ён зганьбіў нашы шэрагі, заняўся злачынным бізнесам — вымагальніцтвам грошай у простых грамадзян, прыкрываючыся, што ён супрацоўнік [МУС]. Мы яго са сваіх шэрагаў выгналі, ён адседзеў тры ці чатыры гады. Сеў ён у 1999 годзе.

На пытанне TUT.BY пра тое, што Гараўскі сцвярджае, нібыта быў байцом САХР з 1999 па 2003 год, Дзмітрый Паўлічэнка распавёў:

Такога быць не можа, ён у гэты час адбываў пакаранне. Нягледзячы на тое, што адбываў пакаранне, свой — не свой, але служыў жа ў нас, і я яму дапамог уладкавацца на працу. Ён там [на працу] зноў дапусціў нейкія махінацыі, і яго і адтуль выгналі. Потым ён п'яным за рулём трапіў у аварыю і стаў калекай. Я таксама знайшоў спосаб, у нас так прынята, я многіх падтрымліваю — я ўзначальваю Беларускую асацыяцыю ветэранаў, і ў мяне шмат пад апекай хворых і калек знаходзіцца, таксама знайшоў спосаб яго падтрымаць. Але чалавек [Гараўскі] спрабуе зарабіць на гэтым усім. Чалавек проста страціў сумленне і арыенціры. За 20 гадоў было шмат публікацый, я ўжо нагледзеўся. Ніякіх таямнічых аперацый не было.

Таксама Паўлічэнка адпрэчыў і ўдзел САХР пад сваім камандаваннем у аперацыях па выкраданнях і забойстве Захаранкі, Ганчара і Красоўскага, пра якія распавядае Гараўскі: «Это полный бред какой-то», — і дадаў: «Ну, можа быць, хтосьці там чымсьці гэтым займаўся. Мы — спецпадраздзяленне спецпрызначэння ўнутраных войскаў, гэтыя вось пытанні ў кампетэнцыі іншых органаў, калі яны гэтым займаліся».

Паводле news.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: