Эксперты: рэжым верыць у «штаб рэвалюцыі», якога па факце няма, і імкнецца прадухіліць пратэсную вясну

Рэжым робіць больш жорсткімі рэпрэсіўныя практыкі, каб прадухіліць рост пратэснай актыўнасці. Пры гэтым улады дзейнічаюць ва ўласнай сістэме каардынат, у якой няма месца суб'ектнасці грамадзян.

На мінулым тыдні супрацоўнікі МУС правялі каля 90 ператрусаў у актывістаў і ў офісах праваабарончых структур і прафсаюза РЭП, а таксама ў журналістаў незалежных СМІ ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. Прычына: нібыта наяўнасць інфармацыі пра ўдзел дадзеных структур у арганізацыі і фінансаванні пратэснага руху.

«Відавочна, што рэжым імкнецца спыніць рост пратэснай актыўнасці вясной», — адзначаюць эксперты «Беларусь  у фокусе».

Паводле іх ацэнкі, пратэсты ўспрымаюцца афіцыйным Мінскам як большая небяспека, чым магчымыя выдаткі ад заходніх санкцый у выпадку працягу рэпрэсіўных практык.

«Адначасова рэжым па-ранейшаму адмаўляе ўнутраную прыроду народных выступаў у Беларусі і прытрымліваецца той пазіцыі, што грамадзяне, не валодаючы палітычнай суб'ектнасцю, не здольныя самастойна артыкуляваць свае палітычныя патрабаванні і прадпрымаць дзеянні па іх адстойванні, — падкрэсліваецца ў аглядзе. — Беларускае кіраўніцтва ў дадзеным выпадку застаецца верным ленінскім запаветам аб тым, што ў кожнай рэвалюцыі павінен быць кіруючы штаб. Жорсткасць судовых рашэнняў выступае інструментам запалохвання грамадства. А ціск на няўрадавыя структуры і праваабарончы рух —спроба знішчыць рэвалюцыйную арганізацыю, якой па факце няма, але ў наяўнасць якой рэжым верыць ці хоча прымусіць верыць».

Паводле zautra.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: