ЕС можа разгледзець пытанне аб прыпыненні выдачы віз для беларусаў?

З-за нелегалаў, якія ідуць у Літву, Беларусі могуць пагражаць новыя санкцыі. Такога развіцця падзей не выключае еўракамісар па ўнутраных справах Ілва Ёхансан. 12 ліпеня яна выступіла на сумесных слуханнях камітэта Еўрапарламента па замежных справах і падкамітэта па правах чалавека, піша «Еўрарадыё».
 AP / Scanpix

 AP / Scanpix



Як паведамляе ТАСС, еўракамісар заявіла, што сёлета колькасць нелегальных мігрантаў, якія трапілі ў Літву з Беларусі, павялічылася ў 22 разы ў параўнанні з мінулым годам. Асабліва актуальнай праблема стала ў апошні месяц.

Аглядальнік «Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода» Рыкард Юзвяк прыводзіць у Twitter словы Ёхансан пра тое, што з-за сітуацыі на літоўска-беларускай мяжы не выключана прыпыненне візавага рэжыму для Беларусі. ЕС можа разгледзець пытанне аб прыпыненні выдачы віз для беларусаў з-за павелічэння нелегальнай міграцыі з Беларусі, удакладняе lrytas.lt.

30 чэрвеня МЗС нашай краіны заявіла, што Беларусь прыпыняе ўдзел у ініцыятыве Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» і пачынае працэдуру прыпынення пагаднення аб рэадмісіі з ЕС. Прэсавая прадстаўніца замежнапалітычнай службы ЕС Набіла Масралі тады заявіла, што «шэнгены» для беларусаў не стануць аўтаматычна даражэйшымі (з 35 да 80 еўра), нягледзячы на дэмарш улад Беларусі. Як вядома, пагадненне аб рэадмісіі прымалася ў пакеце з дамовай аб спрашчэнні выдачы шэнгенскіх віз для беларусаў. Аднак у ЕС пачалі рыхтаваць нейкія меры ў адказ на прыпыненне Мінскам пагаднення аб рэадмісіі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: