Еўрадэпутаты ў Беларусі сустрэнуцца з уладай і апазіцыяй

Дэлегацыя Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю плануе наведаць Мінск 28-30 кастрычніка. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў офісе кіраўніка дэлегацыі, еўрадэпутата Багдана Здраеўскага.
eadaily.com

eadaily.com

На 29 кастрычніка запланаваны сустрэчы з афіцыйнымі асобамі, у тым ліку з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў. 30 кастрычніка еўрадэпутаты сустрэнуцца з няўрадавымі арганізацыямі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыяй.

Больш дэталёвая праграма візіту яшчэ прапрацоўваецца.

Naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!