Еўрадэпутаты заяўляюць аб неабходнасці міжнароднага трыбунала над Лукашэнкам

Дэпутаты Еўрапарламента ўсё часцей і гучней заяўляюць аб неабходнасці стварэння Міжнароднага трыбунала над Лукашэнкам.


5 кастрычніка на пленарным пасяджэнні ў Страсбургу Еўрадэпутаты прысвяцілі амаль паўтары гадзіны дэбатам «аб сітуацыі ў Беларусі пасля аднаго года пратэстаў і іх гвалтоўнага падаўлення», піша DW.

«Мы ўсе ведаем, якія злачынствы супраць народа Беларусі здзяйсняе Лукашэнка, за якія міжнародныя злачынствы ён адказны», — заявіў прадстаўнік Еўрапейскай народнай партыі Андрус Кубілюс (Літва).

Палітык прапанаваў «неадкладна вынесці злачынствы Лукашэнкі» на разгляд Міжнароднага крымінальнага суда на падставе Чыкагскай канвенцыі (аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі), Манрэальскай канвенцыі (аб уніфікацыі правілаў міжнародных паветраных перавозак) і Канвенцыі супраць катаванняў (ААН).

Гэтую ідэю падтрымаў і шэраг дэпутатаў з іншых фракцый. У прыватнасці, сацыял-дэмакрат Ізабэль Сантуш (Партугалія) адзначыла, што санкцыі накіраваныя толькі на змяненне палітычных паводзінаў, а вось за «ўчыненыя злачынствы» Лукашэнка, па яе думку, павінен адказваць перад Міжнародным крымінальным судом.

«Мы павінны ініцыяваць судовы працэс асабіста супраць Лукашэнкі і прад’явіць яму абвінавачванне ў катаваннях яго ж грамадзян. Доказы для гэтага маюцца», — дадаў еўрадэпутат ад «зялёных» Сяргей Лагадзінскі (Германія).

«Неабходныя сур’ёзныя дэбаты ў Радзе Бяспекі ААН і, нарэшце, неабходнае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда», — падтрымаў калегаў дэпутат з фракцыі еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў (ЕКР) Вітольд Вашчыкоўскі (Польшча).



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: