Еўрапарламент не прызнаў Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі

17 верасня на пасяджэнні сесіі Еўрапарламенту дэпутаты прынялі рэзалюцыю аб Беларусі, у якой пацвердзілі, што не прызнаюць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і што пасля заканчэння тэрміну паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі Еўрапарламент не будзе лічыць яго прэзідэнтам.


Еўрапарламент рэкамэндаваў Еўракамісіі:

  • павялічыць фінансаванне грамадзянскай супольнасці Беларусі;
  • замарозіць трансферы сродкаў Еўразвязу дзяржаўным і падкантрольным ураду структурам;
  • спыніць пазыкі ўраду ад Еўрапейскага інвестыцыйнага банку і ЕББР;
  • арганізаваць канферэнцыю донараў для дэмакратычнай Беларусі, дзе разгледзець «шматмільярдны фінансавы пакет» для падтрымкі будучых рэформаў;
  • прыпыніць з Беларуссю перамовы аб прыярытэтах еўрапейскага партнёрства;
  • стварыць гуманітарны калідор і спрасціць выдачу візаў палітычным уцекачам і тым, хто мае патрэбу ў медычнай дапамозе пасля гвалту;
  • распрацаваць у Еўропе адмысловую стыпендыяльную праграму для студэнтаў, выключаных з беларускіх ВНУ з палітычных матываў;
  • заклікаць не праводзіць у Беларусі частку чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе.

Еўрапарламент заклікаў таксама інстытуты Еўрасаюза і ўрады краін ЕС «вывучыць магчымасць пашырэння санкцыйнага спісу на прадмет уключэння расійскіх грамадзян, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у падтрымцы рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі».

Акрамя таго, у рэзалюцыі вітаецца дзейнасць Каардынацыйнай рады на чале са Святланай Ціханоўскай, названай "пераходным прадстаўніцтвам народа" і адкрытай да дыялогу з усімі палітычнымі і грамадскімі сіламі. Рэзалюцыя заклікае кіраўніцтва ЕС аказваць садзейнічанне Радзе, а таксама патрабуе неадкладнага вызвалення яе членаў, якія знаходзяцца пад вартай.

За рэзалюцыю прагаласавалі 574 дэпутатаў, супраць – 37, устрымаліся – 82 .

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: