
Дэпутаты асуджаюць забойства Рамана Бандарэнка і выказваюць спачуванні яго сям'і і «усім сем'ям, якія страцілі блізкіх і ў выніку рэпрэсіяў рэжыму Лукашэнкі», піша ў сваім тэлеграм-канале рэжысёр Мікалай Халезін.
Еўрапарламент у чарговы раз заявіў, што не прызнае вынікі «выбараў» і безумоўна падтрымлівае народ Беларусі ў «яго законных патрабаваннях аб неадкладным спыненні аўтарытарных рэпрэсій, павазе асноўных свабод і правоў чалавека, дэмакратычным прадстаўніцтве, правядзенні новых, свабодных і справядлівых, выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і пад наглядам БДІПЧ АБСЕ».
Таксама парламентарыі лічаць неабходным цалкам замарозіць пераводы сродкаў ЕС, уключаючы пазыкі ад Еўрапейскага інвестыцыйнага банка і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, дзеючаму ўраду Беларусі і кантраляваным дзяржавай праектам.