Еўрапарламент патрабуе прыпыніць запуск БелАЭС

Такую рэзалюцыю Еўрапарламент прыняў з-за апасенняў, звязаных з бяспекай АЭС у Астраўцы.

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, якая патрабуе прыпыніць запуск Беларускай АЭС у Астраўцы з-за апасенняў, звязаных з яе бяспекай, паведаміў ТАСС.

Галасаванне па дакуменце адбылося ў чацвер, 11 лютага, на пленарнай сесіі Еўрапарламента ў Бруселі.

За дакумент пра прыпыненне запуску АЭС выступілі 642 дэпутаты, і толькі 29 — прагаласавалі супраць, а 21 чалавек устрымаўся.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: