Еўрасаюз азнаёміў Святлану Ціханоўскую з праектам Усеахопнага плану дапамогі Беларусі

Грошы, вядома ж, будуць накіраваныя не цяперашняму рэжыму.
Ціханоўская абмяркоўвала яго з гендырэктарам дэпартаменту палітыкі добрасуседства і перамоваў па пашырэнні Еўракамісіі Мацеем Папоўскі.

План прадугледжвае фінансавую дапамогу для нашай краіны і падтрыманне палітычных і эканамічных рэформаў з удзелам МВФ, ЕБРР і Сусветнага банку.

Грошы, вядома ж, будуць накіраваныя не цяперашняму рэжыму, а дэмакратычным сілам пасля правядзення новых сумленных выбараў.

У падтрымку плана выступілі КС, НАК і Вераніка Цапкала, якія падпісалі зварот да Прэзідэнта Еўракамісіі Уршулі ван дэр Ляйен з заклікам апублікаваць План і падтрымаць ідэю правядзення міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню для вырашэння крызісу ў Беларусі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: