Еўрасаюз прыняў адмысловую заяву напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

Высокі прадстаўнік Еўрапейскага саюза Жазэп Барэль напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі выступіў з адмысловай заявай і адзначыў, што дэмакратыя і правы чалавека па-ранейшаму будуць вызначаць фарміраванне ЕС палітыкі ў дачыненні да нашай краіны.

Фота grodno.in

Фота grodno.in


«Падчас выбарчай кампаніі беларускі народ прадэманстраваў беспрэцэдэнтную палітычную мабілізацыю ў абарону свабодных выбараў і дэмакратыі. — гаворыцца ў заяве. — Мірная мабілізацыя грамадства ўжо сутыкнулася з недапушчальнымі новымі абмежаваннямі свабоды СМІ і сходаў, а таксама з затрыманнямі мірных дэманстрантаў, унутраных назіральнікаў, журналістаў і актывістаў, Суверэнітэт і незалежнасць краіны магчыма ўмацаваць толькі праз мірныя, свабодныя і справядлівыя выбары. ЕС працягвае заклікаць беларускія ўлады забяспечваць фундаментальныя свабоды выказвання і мірных сходаў у адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі.

Еўрапейскі саюз звяртаецца да беларускіх уладаў з заклікам гарантаваць рэалізацыю кандыдатамі ў поўнай меры палітычных правоў, пазбягаць прымянення сілы супраць мірных пратэстоўцаў, устрымлівацца ад далейшых затрыманняў назіральнікаў за выбарамі, мірных дэманстрантаў, кандыдатаў і чальцоў іх каманд і неадкладна вызваліць усіх актывістаў, праваабаронцаў, блогераў і журналістаў, затрыманых па палітычных матывах.

ЕС будзе і надалей імкнуцца ўмацоўваць ўзаемадзеянне з беларускім народам. Мы падтрымліваем незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, а дэмакратыя і правы чалавека па-ранейшаму будуць вызначаць фарміраванне Еўрапейскім саюзам палітыкі ў дачыненні да краіны».

Паводле прэс-службы Прадстаўніцтва Еўрапейскага cаюза ў Беларусі

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: