Еўрасаюз заявіў пра «паглыблены перагляд адносін з Беларуссю»

Пра гэта гаворыцца ў заяве Высокага прадстаўніка ад імя ЕС Джузэпа Барэля, перадае Радыё Свабода.
«Выбары не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Улады ўжылі непрапарцыйны і непрымальны гвалт, у выніку чаго прынамсі адзін чалавек загінуў, і многія атрымалі раненні».

Еўрасаюз заклікаў улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх затрыманых.

Таксама са спасылкай на прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседу ў тэлеграм-каналах паведамлялася, што ў ЕС разглядаюць магчымасць накіраваць прадстаўніка для прамых перамоваў з уладамі Беларусі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: