Фотафакт. У Нур-Султане рыхтуюцца да адкрыцця новага беларускага пасольства

Аўтар праекта пасольскага гарадка, што месціцца на 8600 квадратных метрах — казахстанская кампанія BAZIS Construction, паведамляюць naviny.by.

Крыніца: bazis.kz

Комплекс займае тэрыторыю ў 8600 квадратных метраў, з іх плошча забудовы — 2384 квадратныя метры. У склад беларускага пасольскага гарадка ўваходзяць два 3-павярховыя будынкі (адміністрацыйны будынак амбасады і жылы дом для супрацоўнікаў) і 2-павярховая рэзідэнцыя пасла, паведамляецца на сайце забудоўшчыка.

Фасады будынкаў абліцаваныя траверцінам, аформленыя вітражамі. Уваходныя групы будынкаў упрыгожваюць выразныя барэльефы і нацыянальны беларускі арнамент. Тэрыторыя азелянення складае 34,6% ад плошчы ўчастка. Старанна падабраныя шматгадовыя дрэвы і дэкаратыўныя хмызнякі. Для адпачынку на свежым паветры прадугледжаны сучасныя гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі.

 

Крыніца: bazis.kz

Гарадок знаходзіцца на праспекце Кашкарбаева побач з будынкамі пасольстваў ЗША, Паўднёвай Карэі і Узбекістана.

Адкрыццё комплексу адбудзецца ў час візіту ў Нур-Султан Аляксандра Лукашэнкі.

 

Крыніца: bazis.kz

Паводле  naviny.by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!