Фотакарэспандэнты «Новага Часу» на Акрэсціна

Яна Трусіла, Аляксандр Зяньковіч і Дзмітрый Дзмітрыеў з РУУСаў перевезены ў ІЧУ на Акрэсціна.
Ілютрацыйнае фота

Ілютрацыйнае фота


Пра гэта родныя затрыманых даведаліся раніцай 2 лістапада. Пакуль не вядома, калі і ў якіх судах будуць разглядацца іх справы. Вядома толькі, што на іх складзены па два пратаколы па арт. 23.34 і 23.4.

Нагадаем, што тры фотакарэспандэнты "Новага Часу" былі ў розных месцах затрыманы ўчора падчас парца на Маршы супраць тэрору. Усе яны былі абазначаныя бэйджамі і мел і з сабой рэдакцыйнае заданне. Аднак гэта не перашкодзіла іх затрыманню, адпраўцы ў РУУС Партызанскага і Кастрычніцкага раёнаў, дзе на іх былі складзены пратаколы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: