Хакеры прыгразілі Лукашэнку абвалам падатковай, банкаўскай і энергетычнай сістэм Беларусі

Хакеры, што называюць сябе «Кібер-партызанамі» перасцераглі ўлады Беларусі ад затрыманняў грамадзян, якія сёння выйдуць на чарговы марш па ўсёй краіне.


«Калі 13.09.2020 года затрымаюць хаця б аднаго пратэстоўца, то Беларусь забудзе, што такое падаткі да таго моманту, пакуль арышты не спыняцца і Лукашэнка не пакіне сваю пасаду», — гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале кібер-партызан.

«Інакш будзе вельмі балюча...», — сказана ў паведамленні, да якога прымацаваны скрыншот сайта nalog.gov.by.

Кібер-партызаны таксама звярнуліся асабіста да Лукашэнкі.

«Аляксандр Рыгоравіч, мы звяртаемся асабіста да вас: будзе вельмі балюча, спачатку падатковая сістэма ляжа, потым электрычнасць у краіне скончыцца, потым банкаўская сістэма ляжа... Яно вам трэба?

Вы так клапоціцеся аб сваім асяроддзі... Без праблем, мы ў сілах і рубель забіць і пачаць рахункі вашых блізкіх сяброў блакаваць.

13 верасня апошні шанец адумацца. І яшчэ: вы заўтра асабіста павінны выйсці з гукаўзмацняльнікам з Палаца Незалежнасці і папрасіць прабачэння ў беларускага народа».

Кібер-партызаны ўжо ўзялі на сябе адказнасць за ўзлом сайтаў МУС, Упраўлення справамі прэзідэнта, беларускіх латарэй і шэрагу іншых, а таксама перадалі адміністратарам Nexta базы супрацоўнікаў МУС, АМАП і КДБ.

Паводле АФН



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: