Ганна Бонд ідзе ў дэпутаты

Тэлевядоўца і блогерка Ганна Бонд заяўляе, што сабрала подпісы для вылучэння сваёй кандыдатуры ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і будзе балатавацца па Шабаноўскай выбарчай акрузе №91 у Мінску, перадае Еўрарадыё.
Ганна Бонд. Фота Таццяны Матусевіч

Ганна Бонд. Фота Таццяны Матусевіч

Такую навіну яна пакінула на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». У допісе Ганна дзякуе ўсім, хто пакінуў подпісы ў яе падтрымку, і знаёміць выбаршчыкаў з тэзісамі праграмы, у аснову якой лёг «жыццёвы і цыркавы досвед».


Сярод іншага Ганна Бонд будзе дамагацца «кожнай вавёрцы (саміцы чалавека) арэшкаў (самцоў чалавека) у дастатковай колькасці», а яшчэ выдзялення сродкаў для падрыхтоўкі кожнага жыхара акругі да ўдзелу ў Міжкантынентальным заплыве праз Басфор.

«Цыркавая і дэпутацкая практыка паказалі пэўнае падабенства — чаканні гледачоў у цырку і жыхароў акругі адзіныя. Таму галоўны прынцып маёй працы — Кіраванне народа, воляй народу, на карысць народу», — піша вядоўца.

У спісе інцыятыўных груп па зборы подпісаў за кандыдатаў па Шабаноўскай акрузе ніякіх згадак пра Ганну Бонд няма.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!