Ганна Канапацкая ідзе на прэзідэнта

Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая вырашыла ўзяць удзел у праймерыз па выбарах адзінага кандыдата на прэзідэнцкую выбарчую кампанію гэтага года ад часткі апазіцыйных сілаў.
Фота з Фэйсбуку Ганны Канапацкай

Фота з Фэйсбуку Ганны Канапацкай

Пра гэта Ганна Канапацкая паведаміла ў панядзелак на сваёй старонцы ў Facebook: «Інтрыга сканчаецца. Я прыняла рашэнне – іду на праймерыз». Да гэтай сваёй заявы яна далучыла і тэзісы праграмы, якая мае назву «За дзесяцімільённую Беларусь».

Пра ўдзел у праймерыз ужо заявілі кіраўнік Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, Вольга Кавалькова з БХД ж, намеснік старшыні партыі Беларускі народны фронт Аляксей Янукевіч. Пра магчымасць вылучыцца казалі лідар Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук і старшыня партыі «Зялёныя» Зміцер Кучук.

Прыём заявак на ўдзел у праймерыз па выбарах «адзінага» будзе доўжыцца яшчэ цягам гэтага тыдня.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: