Ганна Канапацкая падала заяўку на ўдзел у праймерыз і стала пятым прэтэндэнтам на адзінага кандыдата

Экс-дэпутатка Ганна Канапацкая падала заяўку на ўдзел у праймерыз па выбары адзінага кандыдата ад апазіцыі. Пра гэта TUT.BY паведаміў каардынатар кампаніі Ігар Барысаў.
Ганна Канапацкая

Ганна Канапацкая

Канапацкая стала пятым афіцыйным кандыдатам на «адзінага». Да яе заяўкі падалі сустаршыні БХД Павал Севярынец і Вольга Кавалькова, кіраўнік руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч і кіраўнік АГП Мікалай Казлоў

Нагадаем, прыём заявак на ўдзел у праймерыз заканчваецца ўвечары 16 лютага. Канчатковы спіс прэтэндэнтаў плануюць абвясціць 4 сакавіка.

Згодна з правіламі ўдзелу ў праймерыз, кожны прэтэндэнт павінен зрабіць унёсак у эквіваленце 500 еўра і выступаць за:

- незалежнасць Беларусі і супраць дыктатуры;
- абарону сацыяльных і эканамічных правоў грамадзян;
- выхад з АДКБ і дагавора аб Саюзнай дзяржаве;
- развіццё беларускай мовы і культуры;
- свецкасць дзяржавы — павінен паважаць правы вернікаў і не выступаць з заявамі, «якія супярэчаць традыцыйным поглядам на сям'ю і грамадства».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: